Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
За ўдзел у пратэстах асудзілі пэнсіянэрку
7 сакавіка МУС апублікавала «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», паведамляе «Вясна».
Сярод іншых, у сьпіс дадалі 71-гадовую Ніну Барысевіч. Паведамляецца, што ў дачыненьні да яе набыў моц вырак суду Маскоўскага раёну Менску паводле ч. 1 арт. 342 КК. У сьпісе МУС пазначана, што яе «судзімасьць не пагашаная».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Паліну Піткевіч судзяць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні»