Пра гэта паведамляе БелТА.
Аднак трапіць празь яго ў Польшчу немагчыма. Пункт пропуску «Баброўнікі» з польскага боку мяжы закрыты з 10 лютага 2023 году. Закрыцьцё «Баброўнікаў» стала рэакцыяй Варшавы на прысуд аднаму зь лідэраў польскай грамады Беларусі, журналісту і грамадзкаму дзеячу Анджэю Пачобуту. Ён быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня.
Польскі бок ня раз заяўляў, што «Баброўнікі» будуць адразу адкрытыя, калі Пачобут будзе вызвалены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў, што палітвязьню Пачобуту прапаноўвалі выехаць у ПольшчуСёньня на адкрыцьці пункту пераходу «Бераставіца» старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік заўважыў, што зь беларускага боку на пераходзе гарыць зялёнае сьвятло. «Я спадзяюся, што і сумежная дзяржава калі-небудзь чырвонае сьвятло ўсё ж такі заменіць на зялёнае» — сказаў ён.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Арлоўскі паведаміў, што цяпер толькі 20% экспарту і імпарту праходзіць празь беларускую мяжу з Эўразьвязам, 80% зарыентаваныя на ўсходні кірунак.
«На жаль, цяпер у мытнай сфэры з нашымі партнэрамі з Эўрапейскага Зьвязу (Літва, Польшча і Латвія) канструктыўнага дыялёгу няма. Шэраг пагадненьняў у мытнай сфэры з ініцыятывы нашых заходніх партнэраў дэнансаваны, цяпер кантакты на мінімальным узроўні» — заявіў кіраўнік Мытнага камітэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заявілі, што ў лютым адкрыюць будынак пункту пропуску «Бераставіца», але з польскага боку мяжа застаецца закрытай1 сакавіка 2024 году Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусью — «Катлоўка» (зь літоўскага боку — «Лаварышкі») і «Прывалка» («Райгорад»). На працягу году заставаліся адкрытымі 5 пунктаў пропуску на межах з краінамі Эўразьвязу: з Латвіяй «Грыгораўшчына» (з латвійскага боку — «Патэрніекі»); зь Літвой «Каменны Лог» (зь літоўскага боку — «Меднікі») і «Беняконі» («Салечнікі»); з Польшчай грузавы — «Казловічы» (з польскага боку — «Кукурыкі»), пасажырскі — «Берасьце» («Тарэспаль»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За час расейскай вайны супраць Украіны таваразварот Беларусі і Эўразьвязу ўпаў у два разыУ студзені міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў паведаміў, што летась аб’ём гандлю Беларусі з Эўразьвязам склаў каля 8 мільярдаў даляраў. Да пачатку поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну пры падтрымцы ўладаў Беларусі Эўразьвяз заставаўся другім гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі. Паводле беларускага МЗС, таваразварот Беларусі і ЭЗ ў 2021 годзе складаў 16,3 млрд даляраў ЗША.
Хто такі Анджэй Пачобут
- Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.
- Нарадзіўся 17 красавіка 1973 году ў Вялікай Бераставіцы (Горадзенская вобласьць). Яму 49 гадоў. Жыве ў Горадні. Жанаты, двое дзяцей: старэйшая дачка вучыцца ў Горадні ў мэдычным унівэрсытэце, малодшы сын ходзіць у школу.
- У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», рэспубліканскай газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторый спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміяй Краёвай.
- 25 сакавіка 2021 году Андрэя Пачобута затрымалі, прыйшоўшы да яго зь ператрусам.
- Трох фігурантак «польскай справы» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву у траўні 2021 вызвалілі ўзамен на выезд зь Беларусі. Пачобут адмовіўся ад такой прапановы. Старшыню Анжаліку Борыс у сакавіку 2022 вызвалілі зь СІЗА пад хатні арышт.
- У Анджэя хворае сэрца. Раней, асабліва ў сьпёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.
- За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў напад СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году агрэсіяй. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
- У 2023-м Пачобуту вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.