Ужо сёньня: гадавіна прэм'ераў першай беларускай опэры «Ідылія» і камэдыі Купалы «Паўлінка»

Спэктакль «Паўлінка» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, 2010 год

Падзеі 9 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера першай беларускай опэры. Кампазытар Станіслаў Манюшка напісаў музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Двухактовая камэдыя-опэра мела назву «Сялянка» або «Вясковая ідылія». Героі ўпершыню сьпявалі па-беларуску. Спэктакль выклікаў фурор. Адбылося некалькі паказаў у Менску, Бабруйску, Слуцку, Глуску. Урэшце спэктакль быў забаронены.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».

Рукапісы «Паўлінкі» Янкі Купалы. Выстава «Крывіцкая Мэка» пра беларускую Вільню. Менск, 2018 год

Таксама ў гэты дзень

1519 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу «Юдыт».

1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня, якое скончыла вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., самую спусташальную вайну ў гісторыі Беларусі. Згодна з замірэньнем, Рэч Паспалітая страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.

1904 — японская эскадра адмірала Тога атакавала расейскую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачалася расейска-японская вайна.

1991 — праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР. За аднаўленьне незалежнасьці прагаласавалі каля трох чвэрцяў зарэгістраваных выбарнікаў, яўка перавысіла 80%.

У гэты дзень нарадзіліся

1547Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун», гетман вялікі літоўскі. Ягоны паход на Маскву апісаны ў літаратурных творах.

1839Аляксандар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст.

1886 Аляксандар Мясьнiкоў, бальшавіцкі кіраўнік ССРБ, не прызнаваў беларускай нацыі, выступаў супраць дзяржаўнасьці Беларусі. Загінуў у авіякатастрофе.

1907 Іван Булыгін, беларускі навуковец-фізіёляг, акадэмік НАН Беларусі, стваральнік і першы дырэктар Інстытута фізіялёгіі, заслужаны дзяяч навук Беларусі.

1930 Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік партызанскага руху падчас Другой сусьветнай вайны.

Валянцін Тарас

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Валянціна Тараса, паэта, які ледзь не пусьціў пад адхон цягнік з Ларысай Геніюш

1942 Вадзім Болбас, беларускі пісьменьнік.

1946Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1957Ларыса Сімаковіч, беларуская кампазытарка, сьпявачка, хормайстарка.

1959 Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Віктар Шалкевіч

1960Міхась Казлоўскі, беларускі краязнаўца, грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

1973Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.

У гэты дзень памерлі

1867 — памёр Кароль Нямцэвiч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1831 году, мэмуарыст.

1881Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

Фёдар Дастаеўскі, 1879

1991Тамара Цулукідзэ, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу.

1991 Аркадзь Мігдал, савецкі фізык-тэарэтык, акадэмік, ураджэнец Беларусі.

2019 — у сваім аўтамабілі памёр Сямён Домаш, беларускі палітык, кандыдат ад дэмакратычных сілаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»