Паглядзіце на здымак Зямлі, які зрабіў амэрыканскі прыватны касьмічны апарат, які ляціць на Месяц

Здымак Зямлі, зроблены зь Месячнага модуля.

Прыватны амэрыканскі касьмічны апарат, які рухаецца да Месяца, зрабіў захапляльныя здымкі Зямлі праз тыдзень пасьля пачатку палёту, піша агенцтва Associated Press.

Касьмічны апарат кампаніі Firefly Aerospace, які атрымаў назву «Сіні прывід» (Blue Ghost), працягвае круціцца вакол Зямлі. У чацьвер ён накіраваўся на траекторыю, якая дазволіць дасягнуць Месяца больш як празь месяц. Blue Ghost адправіў фатаздымкі і відэа Зямлі. Кампанія з Тэхасу апублікавала гэтыя выявы ў пятніцу.

Месячны модуль праводзіць экспэрымэнты для NASA ў рамках праграмы, якая мае на мэце вяртаньне астранаўтаў на Месяц у гэтай дэкадзе. Blue Ghost — адзін з двух апаратаў, запушчаных SpaceX з Флорыды 15 студзеня. Ён плянуе прызямліцца на Месяц 2 сакавіка. Другі пасадачны апарат фінансуецца японскай кампаніяй Ispace і мае яшчэ больш працяглы маршрут з прызямленьнем у канцы траўня ці пачатку чэрвеня.

Для Firefly гэта першы палёт на Месяц, а для Ispace — другі. Першы модуль кампаніі ispace разьбіўся пры пасадцы ў 2023 годзе. Апошні модуль кампаніі, які мае назву Resilience, працягвае кружыцца вакол Зямлі і выконваць усе неабходныя манэўры для збліжэньня зь Месяцам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы японскі месяцовы модуль SLIM зрабіў пасадку на Месяц