Ізраіль і прадстаўнікі палестынскіх груповак у сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. Чакаецца, што чатыры ізраільскія вайскоўцы будуць абмененыя на палестынскіх зьняволеных з ізраільскай турмы «Кцыёт».
Паведамляецца, што на цэнтральную плошчу горада Газа прыбылі прадстаўнікі ХАМАС і «Ісламскага джыхаду». Абедзьве гэтыя групоўкі прызнаны тэрарыстычнымі ў ЗША і Эўразвязе. У мінулых абменах «Ісламскі джыхад» не ўдзельнічала. Па ўсёй верагоднасьці, прадстаўнікі групоўкі прысутнічаюць, бо ў іх знаходзіцца адна з закладніц.
Машыны Чырвонага Крыжа таксама накіроўваюцца да месца перадачы ізраільцянак для наступнага абмену.
Ізраільскія СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць, што сёньняшняя ўгода пачалася раней за прызначаны тэрмін, бо групоўкі хацелі выдаць ізраільскіх вайскоўцаў заложніц пры сьвятле дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ХАМАС заявіў, што перадаў імёны чатырох закладніц для абмену ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля вызваленьня ХАМАС трох закладніц Ізраіль вызваліў 90 палестынскіх вязьняў