Дата дня
3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень асобаў з інваліднасьцю (International Day of Persons with Disabilities). Гэты дзень абвясьціла ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў такіх людзей, для абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.
Гэты дзень у гісторыі
1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.
1621 — Галілео Галілей вынайшаў тэлескоп.
1775 — упершыню быў узьняты амэрыканскі сьцяг.
Сьцяг ЗША перад Капітоліем
1918 — Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск.
1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржаўнага банку РСФСР. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі, утвораны ў 1991 годзе, лічыцца пераемнікам гэтай установы.
Нацыянальны банк Беларусі
1939 — у Бэрліне пачынае выходзіць газэта «Раніца».
1955 — пры UNESCO заснавана Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене
1965 — гурт The Beatles выпусьціў альбом Rubber Soul, які прынята лічыць пачаткам карэнных зьменаў у музыцы лівэрпульскай чацьвёркі.
Гурт the Beatles — Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан, Джон Ленан, жнівень 1969 г.
1967 — паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард упершыню ў гісторыі зрабіў пасьпяховую перасадку сэрца.
1991 — распушчаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР.
1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.
У гэты дзень нарадзіліся
1907 — Рыгор Крушына (ад нараджэньня Казак), беларускі паэт, пісьменьнік і журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.
1936 — Міхась Кукабака, савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень.
Міхась Кукабака
1937 — Данута Бічэль-Загнетава, паэтка.
Данута Бічэль-Загнетава
1948 — Озі Осбарн, ангельскі рок-вакаліст.
Озі Осбарн
У памяці
1894 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік.
Робэрт Льюіс Стывэнсан
1919 — П’ер-Агюст Рэнуар, францускі мастак.
П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872
1948 — Вера Кляйнміхель, графіня, уладальніца маёнткаў у Пружанах, мэмуарыстка.
1969 — Рыта Млодак, сьпявачка, народная артыстка Беларусі.
«Кветка шчасьця» (Аляксей Туранкоў). Рыта Млодак - Надзейка, Міхаіл Дзянісаў — Андрэй, 1940
1994 — Ірына Ждановіч, акторка, народная артыстка Беларусі.
2022 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.
Вітаўт Кіпель