Ірыну Абельскую, якую называюць маці Мікалая Лукашэнкі, вылучылі ў Савет Рэспублікі

Ірына Абельская

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў і Менскі гарвыканкам вылучылі кандыдатаў у чальцы Савету Рэспублікі.

Сьпіс апублікавала газэта Адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия». Сярод кандыдатаў — Ірына Абельская, галоўная лекарка Рэспубліканскага клінічнага мэдычнага цэнтру, якую называюць маці Мікалая Лукашэнкі.

Таксама сярод кандыдатаў:

  • Дзьмітры Баскаў, кіраўнік прадстаўніцтва ТАА «Акумулятарны Альянс»;
  • Дзьмітры Жук, дырэктар выдавецкага дому «Беларусь сегодня»;
  • Марына Ільіна, дырэктарка гімназіі № 13 Менску;
  • Віктар Кандратовіч, галоўны лекар Менскага гарадзкога анкалягічнага цэнтру;
  • Натальля Качанава, дзейная старшыня Савету Рэспублікі;
  • Алег Румо, дырэктар Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі;
  • Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

З васьмі кандыдатаў пяцёра — Баскаў, Ільіна, Румо, Сівец і Качанава — члены Савету Рэспублікі 7-га скліканьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унук украінскага нацыяналіста. Мікалаю Лукашэнку споўнілася 18
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што творыцца ў Савеце Рэспублікі і будучы пажыцьцёвы сэнатар Лукашэнка. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЦВК Беларусі паведамілі аб пачатку вылучэньня кандыдатаў у Савет рэспублікі і Ўсебеларускі народны сход
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абельская стане міністаркай? Што стаіць за «стэндапам» Лукашэнкі і як унутры сыстэмы спрабуюць спыніць катастрофу ў мэдыцыне