У Парыжы на ўдзельнікаў акцыі падтрымкі Марыны Золатавай выклікалі паліцыю

Марына Золатава

Падазраюць, што гэта зрабілі супрацоўнікі амбасады Рэспублікі Беларусь.

На ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыны Золатавай, якая прайшла ў Парыжы, выклікалі паліцыю. Пэўна, гэта зрабілі супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Францыі, побач зь якой адбывалася дзея, піша «Эўрарадыё».

Акцыю, у якой удзельнічаў муж Золатавай Васіль Кішкурна, давялося згарнуць.

6 лістапада галоўнай рэдактарцы зьнішчанага ўладамі парталу tut.by споўнілася 46 гадоў. З гэтай нагоды журналісты і праваабаронцы ў Парыжы, Лёндане, Бэрліне, Бэрне, Стакгольме, Вене і Вашынгтоне накіравалі сотні паведамленьняў у яе падтрымку ў беларускія амбасады.

Акцыі ладзілі «Рэпартэры бязь межаў». Па іх падліках, у Беларусі за кратамі 36 супрацоўнікаў мэдыя.

Марына Золатава ў зьняволеньні з 18 траўня 2021 году. Сёлета журналістку разам з дырэктаркай парталу Людмілай Чэкінай пакаралі 12 гадамі пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускай амбасадзе ў Бэрліне не прынялі паштовак палітвязьняволенай Золатавай у дзень яе нараджэньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай