Дата дня
3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
Гэты дзень у гісторыі
1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
Помнік у Стамбуле: турэцкі лідэр Мустафа Кемаль Ататурк тлумачыць моладзі новы альфабэт
1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.
Помнік Сталіну ў Менску
1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.
Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур
1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
Біл Клінтан з жонкай Гілары і дачкой Чэлсі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, 3 лістапада 1992
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.
У гэты дзень нарадзіліся
1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар.
1845 — Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык.
1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык і перакладчык.
1882 — Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг.
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.
1921 — Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.
Янка Юхнавец, 1992, Нью Юрк
1926 — Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009).
1932 — Iван Лiштван, торфазнаўца, акадэмік.
У памяці
1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады» (расстраляны НКВД).
1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД).
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.
1981 — Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.