Міністэрства юстыцыі адмовіла ў перарэгістрацыі БСДП «Грамада»

Ігар Барысаў

Ведамства назвала прычыны, чаму не дазволіла перарэгістрацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

Пра гэта напісаў яе старшыня Ігар Барысаў. Ён назваў чатыры асноўныя прычыны ў адмове:

  • Заяўлены колькасны склад партыі складае 1141 чалавек замест 5000;
  • Цэнтральны камітэт БСДП адмовіўся прымаць зьмены ў Статут у адпаведнасьці з новай рэдакцыяй закону;
  • Не пададзены сьпіс сяброў партыі;
  • Не пададзены арыгінал аб рэгістрацыі.

Партыя зьбіраецца абскардзіць рашэньне Міністэрства юстыцыі.

Сам Ігар Барысаў праз палітычны перасьлед вымушана пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве партыі прайшлі перарэгістрацыю, апазыцыйных сярод іх няма
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандыст Казакоў расказаў, якія партыі застануцца ў Беларусі і чаму толькі тры