Пра гэта «Гомельскай вясьне» стала вядома ад крыніцы, знаёмай з сытуацыяй. На цэлюлёзна-кардонным камбінаце да гэтага моманту разьбіраюць завалы пасьля выбуху і знаходзяць парэшткі загінулых.
Усё, што знаходзяць, адвозяць у Менск, каб праз генэтычную экспэртызу даведацца, каму належаць парэшткі. Такім чынам, дагэтуль сваякі ня маюць магчымасьці пахаваць сваіх родных.
7 чэрвеня на камбінаце адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэньня. Выбух на заводзе адбыўся прыкладна ў 15:30–15:40. Тады на зьмене працавалі 15 чалавек.
Трагедыя здарылася ў перазьменку. Незадоўга да выбуху работнікі выйшлі з цэху, а трое зь іх затрымаліся — гэта былі выпарвальнікі шчолаку Алег Кацуба, Віктар Раманькоў і Міхаіл Шаціца. Яны загінулі. Яшчэ чацьвёра работнікаў пацярпелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы трох загінулых падчас аварыі ў Сьветлагорску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукаюць не на тым узроўні». Сьветлагорская актывістка называе вінаватых у сьмерці рабочых на кардонным камбінаце