Да 250-годзьдзя ЗША засталося тры гады, але сьвяточныя імпрэзы ўжо пачынаюцца. Афіцыйны старт ім дадуць 4 ліпеня 2023 году, на матчы Галоўнай лігі бэйсболу ў Мілуокі. Арганізацыя America250, якая ўзначальвае юбілейную кампанію, прапануе амэрыканцам падзяліцца гісторыямі аб тым, што краіна значыць для іх, піша «Голас Амэрыкі».
Перш, чым ЗША адзначаць 250 гадоў з дня заснаваньня, ім давядзецца перажыць прэзыдэнцкія выбары 2024 году, якія абяцаюць такія ж сур’ёзныя рознагалосьсі, што і дзьве папярэднія кампаніі.
Няпростае становішча папярэднічала і 200-гадоваму юбілею краіны ў 1976
годзе, які адзначаўся праз два гады пасля таго, як Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта пасьля Ўотэргейцкага скандалу. Тады ж краіна яшчэ памятала Віетнамскую вайну.
Імпрэза 4 ліпеня 2023 стане афіцыйным пачаткам падрыхтоўкі да юбілейных урачыстасьцяў.
Непартыйная арганізацыя America250 была створана рашэньнем Кангрэсу ў 2016 годзе для каардынацыі юбілейных урачыстасьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ухвалілі продаж Польшчы новых сыстэм Patriot, а танкі Abrams ужо паступілі