Дата дня
24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Ён аўтар раманаў:
- «Пошукі будучыні»;
- «Млечны шлях»;
- «Трэцяе пакаленьне».
Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
Таксама ў гэты дзень
1388 — Вітаўт выдаў прывілей габрэям.
1404 — Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
1812 — войскі Напалеона Банапарта перайшлі Нёман каля Коўна, пачалася расейска-француская вайна 1812 году.
«Армія Напалеона пераходзіць Нёман», карціна невядомага мастака
1863 — падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня за прачытаньне маніфэсту ў мястэчку Ішчална расейскія карнікі расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага.
1925 — у Заходняй Беларусі ствараецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
1934 — сталіца Ўкраіны перанесеная з Харкава ў Кіеў.
1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.
1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгій Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.
1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўвёў блякаду Заходняга Бэрліну (працягвалася 324 дні).
Амэрыканскія самалёты дастаўляюць харчаваньне ў аэрапорт Тэмпльгоф Заходняга Бэрліну падчас савецкай блякады гораду, 1948
1963 — у студыі BBC у Лёндане ўпершыню прадэманстравалі побытавы відэамагнітафон.
1964 — у Цімкавічах адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музэй Кузьмы Чорнага.
1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
Прэзыдыюм устаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Зьлева направа: Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. Вільня, чэрвень 1989
У гэты дзень нарадзіліся
1767 — Стэфан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.
1777 — Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.
1796 — Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 годзе стаў сябрам тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 годзе зьняволены ў Віленскай турме, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца ў Беларусь.
1880 — Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў.
У памяці
1834 — Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830–1831 гг.