Як паведаміў сайт Reform.by са спасылкай на крыніцу з культурніцкіх колаў, на наступным тыдні пройдзе «разьвітальная» нарада галоўнага мэнэджара ўстановы культуры з калектывам.
Сёлета ў жніўні генэральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага ў жніўні споўніцца 70 гадоў. Афіцыйнай прычынай непрацягненьня кантракту стаў узрост.
Уладзімір Пракапцоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музэю 25 гадоў. Яго вядомым праектам стала стварэньне музэйнага кварталу. У 2021 годзе па вуліцы Карла Маркса, 25 у Менску адкрылі новы корпус Нацыянальнага мастацкага музэю, а ў корпусе на Кірава, 25 у новых умовах запрацавалі майстэрні рэстаўратараў, навуковая бібліятэка і фондасховішча.
Каго звольніў сам Пракапцоў
У апошнія гады у Нацыянальным мастацкім музэй былі звальненьні, у тым ліку палітычна матываваныя. Улетку 2020 году звольнілі мастацтвазнаўцу і экскурсавода Мікіту Моніча за верш пра Лукашэнку, які ён напісаў і апублікаваў у сацсетцы. Пазьней, у сьнежні 2022 года, не працягнулі кантракт ягонай маці Ірыне Моніч.
Пазьней звольнілі адразу 18 чалавек. Сярод іх былі намесьнікі Пракапцова Сьвятлана Анейка і Сяргей Вечар, а таксама загадчыца аддзела Кацярына Ізафатава. Загады аб звальненьні падпісваў Пракапцоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар Мастацкага музэю абураны абвінавачаньнямі мастачкі Зоі Луцэвіч