Дзень у гісторыі
1099 — падчас першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.
1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім.
1905 — парлямэнт Нарвэгіі разарваў унію са Швэцыяй. Дзень незалежнасьці Нарвэгіі.
Осла, сталіца Нарвэгіі
1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.
1958 — на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалі будаваць горад Наваполацак.
Наваполацак
1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце заявілі пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным1995 — у Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Галяндыяй. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.
У гэты дзень нарадзіліся
1794 — Пётр Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.
Пётар Чаадаеў
1848 — Поль Гаген, францускі мастак.
Поль Гаген
1880 — Вацлаў Іваноўскі, палітык, вучоны, выдавец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х.
Вацлаў Іваноўскі
1952 — Архан Памук, турэцкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кніга «Стамбул» нобэлеўскага ляўрэата Архана Памука выходзіць па-беларускуУ памяці
1492 — Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі ў 1440–1492 гадах.
Казімір Ягелончык
1976 — Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.
Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952 г. З фондаў БДАМЛМ