Дата дня
7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, як і чаму? 24 гады таму выкралі экс-міністра ўнутраных спраў Захаранку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэралы ў 1996-м: Мы даставім вам Лукашэнку ў ланцугахТаксама ў гэты дзень
1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.
1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал.
1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.
2009 — у Празе адбыўся ўстаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.
1840 — Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар.
1861 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году.
1868 — Раман Скірмунт, палітык, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., ахвяра бальшавіцкай расправы.
Раман Скірмунт
У памяці
1966 — Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.
«Там, дзе забаронены сьмех, звычайна і плакаць не дазваляецца».
Станіслаў Ежы Лец