Гэты дзень у гісторыі
1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.
Партрэт Боны Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава
1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу «Апостал».
1921— у Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
1945 — амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг.
1951 — падпісаньне міжнароднай дамовы аб стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі — папярэдніка Эўразьвязу.
Падпісаньне дамовы аб утварэньні Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю і сталі, якое ўтварылі Бэльгія, Люксэмбург, Італія, Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды, Парыж, 18 красавіка 1951
1961 — падпісаная Венская канвэнцыя аб дыпляматычных зносінах.
У гэты дзень нарадзіліся
1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.
1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік.
Платон Галавач
1940 — Эдуард Ханок, беларускі і расейскі музыка і кампазытар.
Эдуард Ханок
1959 — Валер Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.
Валер Магучы
1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс».
Уладзімер Пугач
У памяці
1955 — Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, аўтар тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.
Альбэрт Айнштайн
1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.
1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.
1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг.
2002 — Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік і навуковец. Зьдзейсьніў некалькі вандровак на копіях старадаўніх суднаў.
Тур Хэердал