Паводле палітоляга, якога экспэрты неаднаразова называлі блізкім да ўладаў, «нягледзячы на добрую долю гумару і сьмеху ў зале, гэта адзін з самых лёсавызначальных і адначасова трагічных выступаў Лукашэнкі».
На думку Мельянцова, магчымае вяртаньне ў Беларусь расейскай ядзернай зброі «падвышае стаўкі для Беларусі ў магчымым вялікім канфлікце ў Эўропе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка разумее сувэрэнітэт. Некалькі тэзісаў з нагоды пасланьня. Відэа«Па-другое, вызначанае месца Беларусі ў Рускім сьвеце, у ягоным гістарычным, а не палітычным сэнсе. Вялікае княства Літоўскае і Рускае, пераважны ўплыў праваслаўя, стратэгічны саюз з Расеяй», — піша палітоляг.
На думку Мельянцова, прапановай аб перамір'і паміж Украінай і Расеяй, Лукашэнка спрабуе «вярнуць ролю міратворца, раней перахопленую Турцыяй, якая пакуль занятая сваімі праблемамі.
«Трагізм у тым, што мэта цяжка ажыцьцявімая, калі наогул магчымая». — піша Мельянцоў у сваім аўтарскім канале «Беларусь у рэальнай палітыцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўзгодненая палітыка з Расеяй». Сьлюнькін тлумачыць, чаму Лукашэнка пярэчыць сам сабе