Лукашэнка замяніў камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня

Ігар Дземідзенка, архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы пра кадравыя рашэньні ва Ўзброеных сілах.

Палкоўнік Уладзімер Белы прызначаны камандуючым войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сілаў. Ён вызвалены ад папярэдняй пасады — начальніка факультэту Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў — намесьніка начальніка ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Генэрал-маёр Ігар Дземідзенка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага, вызвалены ад адпаведнай пасады і залічаны ў распараджэньне міністра абароны Беларусі да 9 траўня 2023 году.

Летась Радыё Свабода называла Ігара Дземідзенку ў ліку тых, хто дапусьціў уварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Ён знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі Радай Эўразьвязу за расейскую агрэсію супраць Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін, Гулевіч, Дзенісенка: хто ў Мінабароны дапусьціў уцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol назваў імёны некаторых беларускіх саўдзельнікаў расейскай агрэсіі супраць Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў