У Коўне адкрылі абноўлены помнік на магіле аўтара бел-чырвона-белага сьцяга Кляўдуша Дуж-Душэўскага.
Новы помнік урачыста адкрылі 25 сакавіка, а на цырымоніі прысутнічаў праўнук Дуж-Душэўскага. Пра гэта ў рэпартажы Свабоды з цырымоніі адкрыцьця.
Пасьля абнаўленьня на памятным камяні надпісы дублююцца на беларускай мове.
Праўнук аўтара гістарычнай беларускай сымболікі Марыюс Душаўскас-Дуж на цырымоніі адзначыў, што ведае свайго продка «толькі па партрэтах».
«Ведаў, што ён быў інжынэрам, потым я высьветліў, што сярод іншага ён быў яшчэ і вельмі актыўным удзельнікам — спачатку барацьбы за незалежнасьць, а пасьля будаўніцтва беларускай незалежнай дзяржавы, быў аўтарам бел-чырвона-белага сьцяга», — сказаў ён.
Таксама ў акцыі адкрыцьця помніка ўдзельнічала ўнучка выратаванай Дуж-Душэўскім падчас вайны габрэйскай жанчыны Крысьціна Расіцкайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы заўсёды будзем яму ўдзячныя». Як стваральнік бел-чырвона-белага сьцяга ўратаваў габрэйскую дзяўчынку ад Галакосту