Дата дня
У 1563 годзе маскоўскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацак падчас Лівонскай вайны. У горадзе пачалася разьня. Тысячы гараджан былі забітыя, горад разрабаваны. Была разрабаваная і зьнішчаная бібліятэка Сафійскага сабору, а сам ён спалены. Гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады загінуў Полацкі летапіс. Горад быў вызвалены праз 16 гадоў каралём і вялікім князем Сьцяпанам Батурам. Гэта адбылося 31 жніўня 1579 году.
Гэты дзень у гісторыі
1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.
1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.
1941 — упершыню атрымалі плютоній.
1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.
У гэты дзень нарадзіліся
1808 — Пётар Кірэеўскі, расейскі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл.
1874 — Канстанцін Пятс, першы прэзыдэнт Эстоніі.
1878 — Казімер Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр.
1891— Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог.
1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзеяч.
1929 — Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.
1931 — Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф.
1935 — Яўген Лугін, вайсковец, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.
1954 — Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005–2010).
Віктар Юшчанка
У памяці
1766 — Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1855 — Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.
1864 — Людвік Зьвяждоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.