Пра гэта паведамляе DW.
У офісе Мэркель у Бэрліне пацьвердзілі, што размова сапраўды мела месца.
«Магу пацьвердзіць тэлефонную размову з абанэнтам, які выдаваў сябе за былога ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку», — сказала агенцтву dpa прэсавая сакратарка Мэркель, удакладніўшы, што тэлефонная размова адбылася 12 студзеня 2023 году і суправаджалася нямецка-ўкраінскім перакладам моўнай службы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.
Як адзначае dpa, падчас размовы экс-канцлерка не заявіла нічога сэнсацыйнага ці новага. Размова выкладзена ў YouTube на канале пранкераў «Шоу ВіЛ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-дарадца прэзыдэнта ЗША Болтан — пранкерам: Лукашэнка дакладна не хацеў, каб людзі павесілі яго на слупе«Калі ты не абраны, трэба па магчымасьці трымацца ў цені»
На пачатку гутаркі Мэркель выказвае пажаданьне, каб яе зьмест «застаўся паміж суразмоўцамі» і ня быў даведзены да ведама СМІ.
«У астатнім мой заклік палягае ў тым, каб мы давяралі нашым урадам. Толькі яны робяць палітыку», — адзначыла былая кіраўніца ўраду Нямеччыны. Яна таксама нагадала «Парашэнку», што той прайграў выбары ва Ўкраіне Ўладзіміру Зяленскаму. «Калі ты не абраны, то ў такія цяжкія часы трэба па магчымасьці трымацца ў цені», — падкрэсьліла яна.
Мэркель адзначыла адзінства Захаду ва ўмовах вайны Расеі супраць Украіны. Яна дадала, што падпісаньне Менскіх пагадненьняў дало Кіеву неабходны яму час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-памочнік Пуціна прызнаў, што, распрацоўваючы Менскія пагадненьні, не разьлічваў на іх выкананьнеМэркель: Мая расейская яшчэ горшая, чым у 2014 годзе
На асобныя пытаньні, у прыватнасьці пра сваю пэнсію, Ангела Мэркель ня стала адказваць. Экс-канцлерка таксама не пагадзілася перайсьці на расейскую. «Мая расейская яшчэ горшая, чым у 2014 годзе», — сказала яна.
Мэркель займала пасаду канцлеркі Нямеччыны ў 2005–2021 гадах.