Ужо сёньня: Дзень усіх закаханых (Дзень сьвятога Валянціна)

Валянцінка

Падзеі 14 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 лютага 1937 году нарадзіўся Міхась Стральцоў, беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык.

Міхась Стральцоў

Таксама ў гэты дзень

286 — згодна зь легендай, у гэты дзень пакараны за парушэньне загаду імпэратара Клаўдзія аб бясшлюбнасьці для вайскоўцаў палявы лекар і сьвятар Валянцін. Валянцін таемна вянчаў ахвочых і за гэта быў асуджаны на сьмерць.

1477 — першае вядомае віншаваньне ў сьвеце, дзе згадваецца Валянцін.

1834 — у францускім Ліёне пачаўся страйк ткачоў, падчас якога ўпершыню быў узьняты чырвоны сьцяг, як сымбаль рэвалюцыйнай барацьбы працоўных.

1876 Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.

1924 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Голас беларуса».

1924 — заснаваная кампанія IBM.

Офіс IBM у Чыкага

1928 — у Савецкім Саюзе пачынаюць ужываць грыгарыянскі каляндар.

1946 — у лябараторыі балістычных дасьледаваньняў Арміі ЗША запушчаны першы электронны кампутар ENIAC, пачатак кампутарнай эры ў гісторыі чалавецтва.

1948 — утварылася Згуртаваньне беларусаў у Аўстрыі.

1956 — пачаўся XX зьезд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна.

ХХ зьезд КПСС

1989 — іранскі рэлігійны правадыр аятала Хамэйні абвясьціў фэтву на брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі за абразу ісламу ў кнізе «Сатанінскія вершы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салман Рушдзі выпускае новы раман праз паўгода пасьля атакі на яго з нажом

Салман Рушдзі

2005 — створаны сэрвіс YouTube.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 Павал Корчык, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1906 Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

Мікалай Улашчык. “Даць народу гісторыю”. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Міхась Скобла

1907Алесь Звонак, беларускі паэт.

Алесь Звонак

1914 Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.

У памяці

1984Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец.

1989Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971–1982 гадах старшыня Рады БНР.

2014 Гаўрыла Вашчанка, народны мастак Беларусі.

Гаўрыла Вашчанка