Ва ўзросьце 94 гадоў памёр амэрыканскі кампазытар, трохразовы ляўрэат прэміі «Оскар» Берт Бакарак.
Аб гэтым паведаміла 9 лютага газэта The New York Times.
За час кар’еры ён напісаў 73 шлягеры, якія трапілі ў амэрыканскі топ-40 і 52, якія трапілі ў брытанскі хіт-парад, піша ВВС.
Адна з самых вядомых яго мэлёдый — «Raindrops Keep Fallinʼ on My Head». Яна была напісана для галівудзкага фільма «Butch Cassidy and the Sundance Kid», які выйшаў у 1969 годзе.
За музыку да гэтай карціны ў 1969 годзе ён атрымаў дзьве прэміі «Оскар».
Трэці «Оскар» ён атрымаў у 1982 годзе за кампазыцыю «Best That You Can Do» да фільма «Артур» (1981).
Бакарак атрымаў дзьве прэміі «Залаты глобус» і адну BAFTA.
Барак Абама і Берт Бакарак. 2012 год.