Дата дня
28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».
Гэты дзень у гісторыі
1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.
1577 — Стэфан Баторы надаў Мазыру магдэбурскае права, горад атрымаў герб.
Стэфан Баторы
1588 — Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1820 — расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч.
Язэп Мамонька
1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.
1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.
1940 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.
Леанід Дайнека
1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Халіп: Пташуку не далі зьняць фільм пра Каліноўскага1955 — Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.
У памяці
1996 — Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Ёсіф Бродзкі
2002 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка А.Ліндгрэн: “І ў нас дзеці чытаюць мала”2004 — Леанід Побаль, беларускі археоляг.