«Буба. Дружба народаў». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра Грузію на фоне разьвітаньня з Вахтангам Кікабідзэ. ВІДЭА

Кадр з фільма «Буба. Дружба народаў».

15 студзеня 2023 года памёр грузінскі актор і сьпявак Вахтанг Кікабідзэ. Ён быў папулярны ў Савецкім Саюзе і пасьля ў постсавецкіх краінах. У 2008 годзе, пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію, Кікабідзэ адмовіўся ад расейскага ордэна Дружбы і з таго часу ніколі ня езьдзіў у Расею.

Разьвітаньне з Кікабідзэ ў Тбілісі працягвалася тры дні — на адпяваньне ў царкве і грамадзянскую паніхіду ў будынку філярмоніі прыйшлі тысячы людзей. Для адных Кікабідзэ, які сыграў галоўныя ролі ў савецкіх фільмах, такіх як «Міміно», сымбалізуе ідэю дружбы народаў, а для іншых — незалежную Грузію і яе разрыў з Расеяй і палітыкай Крамля. У апошні год ён актыўна падтрымліваў Украіну — і падчас жалобных цырымоній ягоная труна была накрытая грузінскім і ўкраінскім сьцягамі.

Партрэт сучаснай Грузіі на фоне разьвітаньня з акторам — у фільме дакумэнтальнага праекту «Прыкметы жыцьця».