Цяпер стала вядома, што ў ролі Воланда ў спэктаклі «Майстар і Маргарыта» яго заменіць беларускі актор Анатоль Кот.
Пра звальненьне Назарава і яго жонкі Вольгі Васільевай стала вядома 14 студзеня, пасьля таго, як у яго «адбылася размова» з кіраўніком МХАТу Канстанцінам Хабенскім. Перад гэтым «Маскоўскі камсамолец» пісаў, што Назарава звольнілі з прычыны ягоных выказваньняў супраць вайны ва Ўкраіне і «антырасейскіх настрояў». Пасьля 24 лютага Назараў сапраўды публікаваў на сваім ютуб-канале ролікі з антываеннымі вершамі і песьнямі.
А цяпер з паведамленьня тэатра стала вядома, што «29 студзеня ролю Воланда ў спэктаклі „Майстар і Маргарыта“ ўпершыню выканае Анатоль Кот».
49-гадовы Анатоль Кот — беларус, які з 2004 года жыве і працуе ў Маскве. Да 2022 года ён працаваў у Маскоўскім драматычным тэатры, а не так даўно перайшоў у Тэатар сатыры, нагадвае «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэвалюцыі пачынаюцца ня з плошчы, а з генэралаў, якія даюць злачынныя загады», — актор Анатоль КотУ 2020 годзе Кот у інтэрвію Свабодзе раіў усім беларускім міліцыянтам, байцам АМАПу і вайскоўцам уважліва перачытаць прысягу. На яго думку, генэралу, які аддае ганебныя загады хапаць людзей, ёсьць што губляць — грошы, улада: «Але я вельмі спадзяюся, што хлопцы ў пагонах не апырскаюць сябе крывёю сваіх суграмадзян, каб потым не было занадта позна. Таму што яны не вып’юць столькі гарэлкі, каб заглушыць рэшткі сумленьня або боль у сэрцы».
Анатоль Кот быў вядомы ў тым ліку і па ролях партызана ў беларускім фільме «Акупацыя. Містэрыі» і генэрала беларускага войска ў фільме «Жыве Беларусь!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Жыве Беларусь!» онлайн ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анатоль Кот: фільм «Жыве Беларусь» уздымае мой нацыянальны гонар