Дзень у гісторыі
1870 — завяршылася аб’яднаньне Італіі. Італьянскія войскі занялі Папскую вобласьць і ўвайшлі ў Рым, які быў абвешчаны сталіцай каралеўства. Папа Пій IX адмовіўся весьці перамовы з новай уладай, схаваўся ў сваім палацы ў Ватыкане і абвясьціў сябе і сваіх пераемнікаў на папскім троне «ватыканскімі палоннымі». Такое становішча захоўвалася да 1929 году.
1939 — пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню.
1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Дамачаве — пасёлку ў Берасьцейскай вобласьці.
1944 — Беластоцкую вобласьць пераўтварылі ў Горадзенскую, Вялейскую — у Маладачанскую, утварыліся Бабруйская і Полацкая вобласьці (існавалі да 1954 г.).
1945 — адкрылася першая экспазыцыя Літаратурнага музэю Янкі Купалы.
1950 — У Нью-Ёрку пачала выходзіць газэта «Беларус».
1990 — пастановай ураду зацьверджаная праграма разьвіцьця беларускай мовы і іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР.
2001 — у Курапатах улады пачалі рэканструкцыю Менскай кальцавой дарогі. Моладзевыя актывісты ў адказ на гэта паставілі намётавы лягер у абарону народнага мэмарыялу. Вахта доўжылася 28 сутак і скончылася перамогай.
У гэты дзень нарадзіліся
1752 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч.
1903 — Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка.
1943 — Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца.
Партрэт Ніны Мацяш
У памяці
1939 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
1993 — Дзьмітры Арцыменя, старшыня Горадзенскага аблвыканкаму, адзін зь лідэраў парлямэнцкай большасьці ў Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня (забіты).