Палестынская групоўка «Ісламскі джыгад» пацьвердзіла, што ўзгадніла замірэньне з Ізраілем, паведамляе ў нядзелю газэта The Times of Israel.
«Пэўны час таму было дасягнутае пагадненьне пры пасярэдніцтве Эгіпту аб замірэньні», — прыводзіць выданьне словы высокапастаўленага прадстаўніка групоўкі Мухамэда аль-Гіндзі.
Чакаецца, што рэжым спыненьня агню пачне дзейнічаць у 23.30 паводле мясцовага часу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль заявіў аб ліквідацыі яшчэ аднаго камандзіра «Ісламскага джыхаду»Пры гэтым газэта зазначае, што пакуль што з боку Ізраілю пацьверджаньня гэтага замірэньня не паступала. Тым ня менш шэраг СМІ раней паведамляў, што Ізраільскі бок ня супраць такога замірэньня, бо лічыць, што выканаў асноўную частку баявых задачаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армія Ізраілю пачала ваенную апэрацыю ў сэктары Газы. Увечары з Газы пачаліся абстрэлы ізраільскай тэрыторыіУ пятніцу армія Ізраілю пачала апэрацыю «Сьвітанак» супраць палестынскай групоўкі «Ісламскі джыгад» у сэктары Газы. Ізраіль ліквідаваў некалькіх камандзіраў баевікоў.