Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень былі вывезены 23 тысячы чалавек.
Таксама ў гэты дзень
1440 — вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.
Казімер Ягелёнчык
1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».
1944 — пачалася Менская апэрацыя савецкіх войскаў, у выніку якой вызвалілі Менск.
1984 — уведзеная ў эксплюатацыю 1-я лінія Менскага метрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.
1900 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык.
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
1913 — Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.
1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.
1956 — Ніна Баршчэўская, беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка, кіраўніца Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар горадзенскай газэты «Пагоня».
Мікола Маркевіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасьці» Міколу МаркевічаУ памяці
1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзяяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.
1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.
2003 — Кэтрын Хэпбэрн, амэрыканская кінаакторка.