Фатаграфіі сустрэчы апублікавалі ў сацсетках як Джонсан, так і Зяленскі.
Гэта ўжо другі візыт Джонсана ў Кіеў пасьля пачатку расейскага шырокамаштабнага ўварваньня. Мінулым разам ён быў ва Ўкраіне 9 красавіка, празь некалькі дзён пасьля адводу расейскіх войскаў ад украінскай сталіцы. «Рады зноў быць у Кіеве, спадар прэзыдэнт», — напісаў Джонсан у Твітэры.
Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак напісаў, што на перамовах абмяркоўваліся пастаўкі Ўкраіне цяжкага ўзбраеньня і сыстэм СПА, эканамічная падтрымка Ўкраіны, узмацненьне санкцый супраць Расеі і гарантыі бясьпекі. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры Італіі, Нямеччыны, Румыніі і Францыі сустрэліся ў Кіеве зь Зяленскім. ФОТАБрытанія займае жорсткую пазыцыю ў адносінах да дзеяньняў Расеі, паставіла Ўкраіне ўзбраеньні ўжо на некалькі соцень мільёнаў даляраў і мае намер пашыраць пастаўкі. Брытанскія афіцыйныя асобы неаднаразова казалі, што мэта падтрымкі Ўкраіны — забясьпечыць яе перамогу.
Напярэдадні Кіеў наведалі лідэры чатырох краін ЭЗ — Францыі, Нямеччыны, Італіі і Румыніі. Сёньня стала вядома, што Эўракамісія рэкамэндавала надаць Украіне статус краіны-кандыдаткі на ўступленьне ў Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія рэкамэндавала даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз