Дата дня
17 траўня 1931 году памёр мітрапаліт Менскі і Беларускі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі).
Таксама ў гэты дзень
1838 — ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі.
Ігнат Дамейка
1919 — у Расеі абвясьцілі нацыяналізацыю царкоўнай і манастырскай маёмасьці.
1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі страйкі.
1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы.
Музэй Янкі Купалы ў Менску
1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР.
1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць са сьпісу псыхічных захворваньняў.
У гэты дзень нарадзіліся
1681 — Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1950 — Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».
Валерыя Навадворская
1952 — Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсовец, 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены, ягонага цела не знайшлі. Паводле паказаньняў Юрыя Гараўскага, былога байца спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, Красоўскі разам з Ганчаром быў забіты байцамі гэтага падразьдзяленьня.
Анатоль Красоўскі, архіўны здымак
1970 — Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая.
Анжаліка Агурбаш
У памяці
1510 — Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак.
1934 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).
Міхаіл Кахановіч
1934 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст (расстраляны НКВД).
2014 — Зьміцер Сідаровіч, музыка, фальклярыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Зьміцер Сідаровіч
2018 — Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, філёзаф.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рычард Пайпс: «Расея не распадзецца, не чакайце. Ваш ратунак у іншым» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Расея такая. 25 цытат з кнігі гісторыка, якая стала падручнікам пра расейцаў для ЦРУ2021 — Станіслаў Гусак, палітычны і грамадзкі дзеяч, намесьнік старшыні АГП, чалец Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС-12, аўтар канцэпцыі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (1993).
Зянон Пазьняк, Станіслаў Гусак, Аляксандар Дабравольскі. Менск, пачатак 90-х
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стратэг. Памяці Станіслава Гусака ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар: чаму праект БНФ мог пазбавіць залежнасьці ад Расеі