«Наша ніва»: затрымалі кіраўніка «Белінвэстбанку», абвінавачваюць ў атрыманьні хабару

Уваход у адно зь менскіх аддзяленьняў Белінвэстбанку

«Белінвэстбанк» знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу і ЗША.

Банкіра Андрэя Брышцелева абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры), піша «Нашай ніва».

Андрэй Брышцелеў узначальваў «Белінвэстбанк» з 2017 году. У банкаўскіх колах, паводле «Нашай нівы», Брышцелеў лічыцца пратэжэ Віктара Шэймана. Ягоны дзяржаўны банк у значнай ступені крэдытуе дзяржаўны сэктар.

Абставіны затрыманьня Брышцелева невядомыя. Санкцыя ягонага артыкулу — ад 5 да 15 гадоў са штрафам і забаронай займаць пасаду.

«Белінвэстбанк» знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу і ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: топ-мэнэджэры банку БелВЭБ выйшлі на волю пасьля гіганцкага выкупу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваенны камунізм не цярпіць багацеяў». Як беларускія ўлады атакуюць банкі