Збор сродкаў ішоў праз фонд салідарнасьці BySol.
Пачатковая мэта кампаніі была сабраць 3 тысячы эўра, піша BPN. На гэты момант сабралі 6,1 тысячы эўра, збор у дапамогу сям’і Зьмітра Дашкевіча працягваецца.
На мінулым тыдні дома ў грамадзкага актывіста прайшоў ператрус, сам ён арыштаваны. Зьмітру Дашкевічу прысудзілі 15 дзён арышту. У Зьмітра і Насты Дашкевічаў трое дзяцей, чакаюць чацьвёртага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмітра Дашкевіча арыштавалі на 15 сутакРаней Дашкевіч узначальваў незарэгістраваную ў Беларусі апазыцыйную арганізацыю «Малады Фронт». Разам зь іншымі актывістамі абараняў ад забудовы тэрыторыю вакол месца масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Двойчы адбываў палітычна матываванае крымінальнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYSOL запусьціў збор сродкаў на дапамогу сям’і Зьмітра Дашкевіча