Сёньня дваццаць сёмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 21 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі ўльтыматум абаронцам Марыюпалю, новы ракетны напад на Кіеў, выцек аміяку ў Сумах. 26-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныДата дня
22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, лідэра паўстаньня 1863–1864 году.
Кастусь Каліноўскі
Таксама ў гэты дзень
1895 — першы, прыватны, паказ кінафільма братамі Люм’ер.
Агюст і Люі Люм'ер
1943 — нацысты спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь.
Хатынь, помнік ахвяраў нацысцкага тэрору
У гэты дзень нарадзіліся
1599 — Антоніс ван Дэйк, флямандзкі мастак.
1786 — Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар.
Аляксей Пысін
1942 — Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.
Валер Шчукін
У памяці
1832 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр, прыродазнаўца.
Ёган Вольфганг фон Гётэ