Сёньня трынаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 8 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 13-ы дзень расейскай вайны ва Ўкраіне: бамбаваньне Сумаў, гуманітарныя калідоры, новыя санкцыі супраць Расеі і БеларусіДата дня
9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, кампазытар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі.
Таксама ў гэты дзень
1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.
1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі NATO.
У гэты дзень нарадзіліся
1454 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога быў названы кантынэнт Амэрыка.
1814 — Тарас Шаўчэнка, клясык украінскай літаратуры.
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
1883 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
1934 — Юрый Гагарын, першы касманаўт.
1962 — Гэнік Лойка, скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня».
Гэнік Лойка
У памяці
1971 — памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.
Іван Ахрэмчык. Магіла на Ўсходніх могілках у Менску