Сёньня дзясяты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 4 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Запароскай АЭС патушылі, яе пляцоўку захапілі расейцы. Дзявяты дзень вайны Расеі супраць УкраіныДата дня
5 сакавіка 2000 году загінуў гісторык Мікола Ермаловіч, аўтар гістарычнай канцэпцыі аб беларускім характары Вялікага Княства Літоўскага.
Кніга Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае»
1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне.
1940 — Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.
1946 — экс-прэм’ер Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль у амэрыканскім горадзе Фултане выступіў з прамовай аб стратэгіі, якой павінен прытрымлівацца Захад у стасунках з СССР.
1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».
У гэты дзень нарадзіліся
1871 — Роза Люксэмбург, нямецкая рэвалюцыянэрка.
1896 — Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец.
Кандрат Крапіва
1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч.
Аўген Калубовіч
1953 — Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Віктар Сырыца
У памяці
1940 — Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.
1953 — Іосіф Сталін, кіраўнік СССР.
Пахаваньне Сталіна
2013 — Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы.