Міністэрства замежных справаў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы выклікала ў сувязі з гэтым пасла Беларусі для высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў і тлумачэньняў адносна спасылак на Малдову.
«Пасол Беларусі Анатоль Калінін у гутарцы зь дзяржсакратаром Русланам Балбачанам адзначыў „некарэктнае прадстаўленьне інфармацыі службовымі асобамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь“», — гаворыцца ў заяве малдоўскага міністэрства.
Паводле паведамленьня ведамства, дзяржсакратар падчас сустрэчы падкрэсьліў «неабходнасьць публічнага ўмяшаньня пасольства Рэспублікі Беларусь, якое дазволіла б у паскораным тэмпе змагацца з памылкамі, якія цыркулююць у грамадзтве».
На мапе, да якой зьвяртаўся Аляксандар Лукашэнка, Украіна падзеленая на чатыры часткі, прычым толькі адна зь іх (на захадзе краіны) не закранутая стрэлкамі, якія абазначаюць вайсковыя напады. Адзін з удараў па Ўкраіне, калі верыць мапе, мусіць быць нанесены з тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст FT лічыць, што Лукашэнка выдаў пляны Пуціна падзяліць Украіну на чатыры часткі