Сёньня пяты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 27 лютага:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёрты дзень нападу РФ на Ўкраіну, пратэсты ў Беларусі;Пуцін прывёў у баявую гатоўнасьць ядзерныя сілы. Найважнейшае за 27 лютагаДата дня
28 лютага 1947 году нарадзілася Галіна Сямдзянава, палітык, сябра фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ скліканьня, удзельніца нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Галіна Сямдзянава
Таксама ў гэты дзень
1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.
1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.
1922 — Вялікая Брытанія прызнала незалежнасьць Эгіпта.
2013 — папа Бэнэдыкт XVI сышоў з пасады.
Папа Бэнэдыкт XVI, які сышоў у адстаўку, (зправа) разьвітваецца са сваім перамнікам папам Францыскам, 2013
У гэты дзень нарадзіліся
1533 — Мішэль Мантэнь, францускі пісьменьнік і філёзаф.
Мішэль Мантэнь
1901 — Лайнус Карл Полінг, амэрыканскі хімік, ляўрэат дзьвюх Нобэлеўскіх прэміяў — прэміі па хіміі і прэміі міру.
1913 — Аляксей Шудзейка, дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1949 — Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін зь лідэраў татарскай грамады Беларусі.
У памяці
1616 — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.
Мікалай Крыштаф Радзівіл “Сіротка”
1942 ― Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі і расейскі славіст, літаратуразнаўца, пэдагог.
1942 ― Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
1985 ― Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.
1986 — Улаф Пальме, прэм’ер-міністар Швэцыі (забіты).