Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Булак-Балаховіча

Станіслаў Булак-Балаховіч

Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

22 лютага 1883 году нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918— 1920 гадах, ахвяра нацысцкай расправы

Таксама ў гэты дзень

1819 — да ЗША была далучаная Флярыда, якую Злучаным Штатам прадала Гішпанія за 5 мільёнаў даляраў.

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня Ліпеньскай манархіі.

1946 — амэрыканскі дыплямат у Маскве Джордж Кэнан упершыню ў тэлеграме ў Дзярждэпартамэнт («доўгая тэлеграма») сфармуляваў стратэгію «стрымліваньня» у адносінах да СССР.

Джордж Кэнан

1958 — Эгіпет і Сырыя аб’ядналіся ў супольную дзяржаву — Абʼяднаную Арабскую Рэспубліку, якая праіснавала да 1961 году.

1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднання Студэнтаў (БАС).

2014 — прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пастановай Вярхоўнай Рады абвешчаны самаўхіліўшымся ад выкананьня канстытуцыйных паўнамоцтваў.

Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад выкананьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014

У гэты дзень нарадзіліся

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

Джордж Вашынгтон

1788 — Артур Шапенгаўэр, нямецкі філёзаф.

1810 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

1953 — Сяргей Мартынаў, беларускі палітычны дзеяч, дыплямат, міністар замежных справаў Беларусі.

1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.

Валер Цапкала падчас выбарчай кампаніі 2020 году

У памяці

1512 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.

1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу.

1918 — Софія Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнограф, пісьменьніца.