Дата дня
18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец. Расстраляны ў 1937 годзе НКВД.
Your browser doesn’t support HTML5
Максім Гарэцкі "Дзьве душы"
Дзень у гісторыі
1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Радуні адзначаць старадаўні шлях, якім праходзілі Ягайла і Барбара Радзівіл1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.
1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў НАТО.
2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага ды іншых герояў ЭўрамайдануУ гэты дзень нарадзіліся
1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.
Пісьменьнік Максім Гарэцкі. 1937 г.
1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.
1935 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў цудоўны! Як дзіця» — Сяргей Картэс, які вярнуўся з Аргентыны, каб пісаць беларускую музыку1944 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».
Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы
1946 — Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.
1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.
У памяці
1546 — памёр Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра дараваньні альбо індульгэнцыі1564 — памёр Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.
1943 — забіты Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.
1967 — памёр Роберт Опэнгеймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту
1987 — памёр Барыс Кавэрда, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-х у Заходняй Беларусі, палітэмігрант.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7-га чэрвеня ў 1927 годзе Барыс Кавэрда застрэліў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава1979 — памёр Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.
1995 — памёр Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэс на правадырах. Скульптар Азгур, які паставіў Леніна на канвэер