Ужо сёньня: гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістану

Вывад савецкіх войскаў з Афганістану

Дата дня

15 лютага 1989 году быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.

Дзень у гісторыі

1386 — Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.

1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.

У гэты дзень нарадзіліся

1564 Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.

1904Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.

1934Уладзімер Кармілкін, журналіст, фатограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.

1945Яўген Сахута, мастацтвазнаўца, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Міністэрства культуры Беларусі.

1959Пятро Васючэнка, пісьменьнік і навуковец.

Пятро Васючэнка на прэзэнтацыі кнігі «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»

У памяці

1857 — памёр Міхал Глінка, расейскі кампазытар.

1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1958 — памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, тэоляг, публіцыст.