Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Валянціна Тараса

Валянцін Тарас

Падзеі 9 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 лютага 1930 году нарадзіўся Валянцін Тарас — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік партызанскага руху падчас Другой сусьветнай вайны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Валянціна Тараса, паэта, які ледзь не пусьціў пад адхон цягнік з Ларысай Геніюш

Таксама ў гэты дзень

1550 — заснаваны Віленскі езуіцкі калегіюм, які ў 1578 г. прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі ўнівэрсытэт.

1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.

1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

1904 — японская эскадра адмірала Тога атакавала расейскую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак расейска-японскай вайны.

1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».

Рукапісы «Паўлінкі» Янкі Купалы. Выстава «Крывіцкая Мэкка» пра беларускую Вільню ў Менску, 2018 год.

1991 — праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР. За аднаўленьне незалежнасьці прагаласавалі каля трох чвэрцяў зарэгістраваных выбаршчыкаў, яўка перавысіла 80%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ландсбергіс: Тады ўжылі ваенную сілу — пайшлі забіваць... Але людзі адстаялі права мець сваю Радзіму

У гэты дзень нарадзіліся

1907 Іван Булыгін, беларускі навуковец-фізіёляг, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі.

1946Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959 Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Віктар Шалкевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Шалкевіч знайшоў сваякоў у Расеі, высланых зь Беларусі 120 гадоў таму за веру

1960Міхась Казлоўскі, беларускі краязнаўца, грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

1973Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.

У гэты дзень памерлі

1881Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

Фёдар Дастаеўскі, 1879

1991Тамара Цулукідзэ, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу.

1991 Аркадзь Мігдал, савецкі фізык-тэарэтык, акадэмік, ураджэнец Беларусі.