Дата дня
3 лютага 2019 году памёр Васіль Сёмуха, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На магіле перакладчыка Васіля Сёмухі адкрылі помнік. ФОТАТаксама ў гэты дзень
1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе Саветаў была прынятая першая Канстытуцыя БССР.
1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова», выданьня Часовай беларускай рады, потым Беларускай нацыянальнай рады.
1927 — у мястэчку Косаве польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці Кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1993: Слабае месца беларускай намэнклятурыУ гэты дзень нарадзіліся
1952 — Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.
Алег Манаеў
У памяці
1468 — Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.
1964 — Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец.
1989 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар.
Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота Яўгена Коктыша
2019 — Васіль Сёмуха , перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Васіль Сёмуха з дачкой Алесяй