У Анжалікі Борыс у СІЗА пагоршыўся стан здароўя, ёй патрэбна мэдыцынская дапамога
У старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс у жодзінскім СІЗА пагаршаецца стан здароўя.
Саюз палякаў у Беларусі паведаміў, што цяпер Борыс выглядае вельмі нездарова. Яна мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе доктара з выкарыстаньнем ультрагукавога абсталяваньня. Таксама ёй трэба правесьці шэраг іншых дасьледаваньняў.
«З апісаньняў вонкавага выгляду Анжалікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа ўказваць на захворваньні печані. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы», – паведамляюць у СПБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Борыс і Пачобуту працягнулі арышт на 3 месяцы, Васілевіч падзякаваў за ляўрэацтваВядома, што Борыс мае хваробы страўнікава-кішачнага тракту і печані.Анжаліку Борыс затрымалі ў Горадні 23 сакавіка. Яна праходзіць у справе аб «распальваньні рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці» (частка 3 артыкулу 130 КК).
Анархіста Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА ў Магілёў
Міколу Дзядка, асуджанага на 5 гадоў калёніі, перавялі ў магілёўскую турму.
33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў сьледчую турму № 4 у Магілёве, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволены старшыня БНФ Рыгор Кастусёў трапіў у турэмны шпіталь10 лістапада палітвязьня асудзілі на пяць гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму за «арганізацыю або ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК), «заклікі нашкодзіць нацыянальнай бясьпецы Беларусі» (арт. 361 КК), «незаконныя дзеяньні з гаручымі рэчывамі» (арт. 295-3 КК).
Мікола не прызнаў віну ні па водным артыкуле.
Падчас апошняга слова Дзядок заявіў: «Ну а ўсім, хто мае дачыненьне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: ня майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленьне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»
Напісаць яму ліст можна па адрасе: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Названыя новыя ляўрэаты прэміі за літаратуру з турмы