Дзень у гісторыі
1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).
1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы.
1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядала Беларусь падчас адной з самых крывавых наступальных апэрацый. Унікальныя фота Першай сусьветнай вайны1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарожжа ў БНР (27). Пераезд у Прагу, сыход у «прыват»1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.
1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.
1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.
2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ.
Год таму ў гэты дзень
- Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і зьбіты невядомымі людзьмі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў дастаўлены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі BY_help.
- Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі — «не падстаўляць людзей».
- Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала два сцэнары транзыту ўлады ў Беларусі.
- «Міс Беларусь — 2008», былую прэсавую сакратарку берасьцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову асудзілі на 12 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
- Васкрасенскі стварыў пляцоўку, якая, на яго думку, будзе «апэратарам нацыянальнага дыялёгу ад апазыцыі».
- У Беларусі зноў звыш 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень.
У гэты дзень нарадзіліся
1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.
Фёдар Дастаеўскі, 1861 год
1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.
1909 — Георгі Заборскі, беларускі архітэктар, аўтар будынкаў Музэю Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю Вялікай Айчыннай вайны.
1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правілы жыцьця Алеся Белакоза1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.
У памяці
1855 — Сёрэн К’еркегор, дацкі філёзаф і тэоляг, родапачынальнік экзістэнцыялізму.
1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.
2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктах