У гэты дзень год таму
- Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах.
- Страйк на «Гродна Азот». Яшчэ адна зьмена не прыступае да працы.
- Вызвалены амэрыканскі паліттэхноляг беларускага паходжаньня Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь.
- Супраць блогера і грамадзкага дзеяча Эдуарда Пальчыса распачалі крымінальную справу.
Гэты дзень у гісторыі
1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.
1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.
1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў.
Труну з целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і ўрач, спалены на кастры па абвінавачваньні ў ерасі.
1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
Віктар Шутовіч
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.
Фрэнсіс Фукуяма ў Кіеве ў 2019 годзе
У памяці
1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.
1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.