Ужо сёньня: дзень памяці Лукаша Калюгі, год таму — Пуцін заявіў, што Расея ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі

Лукаш Калюга

Падзеі 22 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Год таму ў гэты дзень

  • Праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.
  • РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
  • Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.
  • Правабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.
  • «Я падтрымліваю беларускіх жанчын», — заявілі ў відэазвароце былая Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і эўракамісар Вера Юрава.

Дзень у гісторыі

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётр І стаў імпэратарам.

1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, матэрыяльна дапамагала людзям, плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад з сваім незалежным ад немцаў войскам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі заявіў, што СССР пабудаваў ракетную базу на Кубе, і ўвёў марскую блякаду востраву.

1975 — у Менску заснавалі піўзавод «Крыніца».

1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ландсбергіс: Тады ўжылі ваенную сілу — пайшлі забіваць... Але людзі адстаялі права мець сваю Радзіму

У гэты дзень нарадзіліся

1811Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 Сара Бэрнар, француская актрыса.

1870Іван Бунін, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў літаратуры. Род Буніных паходзіць ад Сымона Бунікоўскага, беларускага шляхціца, які ў XV стагодзьдзі трапіў у маскоўскі палон і застаўся ў Расеі. Там той род атрымаў мянушку Буніных. Сам Іван Бунін, аўтар твораў, што сталі сусьветнай клясыкаю — «Сухадол», «Антонаўкі», «Цёмныя прысады» ды аўтабіяграфічнага раману «Жыцьцё Арсеньнева», — памёр на эміграцыі ў 1953 годзе.

1919 Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі ў Канадзе, адрагазатарка дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі ў другой палове 1990-х.

Раіса Жук-Грышкевіч

1922 Леў Яшын, савецкі футбаліст.

1933Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр і сцэнарыст. Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У памяці

1856 Рамуальд Падбярэскі, выдавец, літаратуразнаўца, публіцыст, палітвысланец 54–55

У 1858 годзе ў Вільні на свой першы сход сабраліся беларускія пісьменьнікі Ўладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вінцэсь Каратынскі,

Арцём Вярыга-Дарэўскі ды іхнія маладзейшыя калегі. Літаратары вялі гаворку пра вялікую сілу прыгожага пісьменства, здольнага аб’яднаць народ і дапамагчы яму ў самыя нялёгкія часы. Адзін з прамоўцаў зьвярнуўся да гісторыі старажытнага сьвету і згадаў войны Рыму з Картагенам. Маўляў, рымляне перамаглі яшчэ і таму, што мелі, адрозна ад картагенцаў, багатую мастацкую літаратуру. На сходзе абмяркоўвалі плян выданьня кніг для беларуска-
га народу, які павінен быў вырвацца з пры гоннага ярма і здабыць волю ад расейскага пры гнёту. Ня раз гаварылася, што тут вельмі не хапае Рамуальда Падбярэскага — выдаўца, літаратуразнаўца, таленавітага публіцыста і фальклярыста.

Скончыўшы гімназію, вілянчук Рамуальд рыхтаваўся паступаць у віленскую alma mater, але апошнюю на той час вышэйшую школу краю зачынілі за падтрымку студэнтамі і выкладчыкамі вызвольнага паўстаньня 1831 году. Вучыцца давялося ў Маскоўскім унівэрсытэце.

У сталіцы імпэрыі Падбярэскі далучаецца да беларускага гуртка і распачынае выдавецкую дзейнасьць. Рэдагаваны ім польскамоўны літаратурна-навуковы альманах «Rocznik Literacki» робіцца, па сутнасьці, беларускацэнтрычным: друкуе нарысы пра Эўфрасіньню Полацкую, з вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, вершы былых філяма-таў і філярэтаў Тамаша Зана і Антона Адынца, паэзію і прозу Яна Баршчэўскага. Тая ж лінія працягваецца і ўзмацняецца пасьля вяртаньня Падбярэскага ў Вільню, дзе ён выдае «Pamіętnik Naukowo-Literacki».

У ўласных публікацыях — фальклёрна-этнаграфічным нарысе «Беларускае вясельле», надрукаваных у пецярбурскай пэрыёдыцы «Лістах зь Беларусі», літаратурна-крытычных артыкулах — Рамуальд Пад бярэскі адкрыта заяўляе пра самастойную «беларускую нацыянальнасьць», піша пра «беларускіх паэтаў і беларускіх музыкаў». Ён плянуе заснаваць беларускі часопіс і стаць яго рэдактарам.

Актыўна чытаецца і перачытваецца ў краі прадмова Падбярэскага да знакавага твору нашай новай літаратуры — «Шляхціча Завальні» Яна Баршчэўскага. Нагадаю самы пачатак: «На Беларусі, якую дагэтуль лічылі глухім краем, зь некаторага часу выразна назіраецца незвычайны інтэлектуальны рух».

Гэты рух заўважаюць і расейскія каляніяльныя ўлады. У 1850-м Рамуальда разам з трыма ягонымі супрацоўнікамі арыштоўваюць за антыўрадавую дзейнасьць.

На высылцы ў Архангельскай губэрні, у псыхіятрычнай лякарні, і згасае жыцьцё гэтай выдатнай асобы, якую гісторык, літаратар і журналіст Сяргей Абламейка ў сваіх дасьледаваньнях назваў «першым героем новай Беларусі».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 54–55

1883 Майн Рыд, ірляндзкі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — расстраляны НКВД Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Лукаша Калюгу — пісьменьніка, які не здаваў сваіх

2010Павал Лойка, беларускі гісторык.

2018Фёдар Клімчук, спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Ён працаваў у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Клімчук — аўтар больш чым 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захоўнік палескага скарбу: Фёдар Клімчук (1935-2018)