Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС, спасылаючыся на арабскі тэлеканал Al-Hadath.
На аўдыёстужцы з дрэннай якасьцю гуку голас, які прыпісваюць Кадафі, гаворыць пра тое, што адбылося ў Лібіі, і пра падрыхтоўку да прарыву аблогі роднага гораду Кадафі Сірту. Аўтар запісу сьцьвярджае, што ён гатовы да «сьмерці ў гэтай бітве за арабізм, іслам, прынцыпы, каштоўнасьці, справядлівасьць перад тварам агрэсіі і ўціску».
Муамар Кадафі таксама адзначае ў аўдыёзапісе, што 40 краін ажыцьцявілі агрэсію супраць Лібіі. Паводле яго, «падзеньне сталіцы Лібіі Трыпалі, якая апынулася ў руках сіл NATO і ісламісцкіх тэрарыстычных груповак, адбылося праз здраду».
Муамар Кадафі быў забіты 20 кастрычніка 2011 году падчас апошняй бітвы за горад Сірт. Ён разам з групай верных яму людзей быў акружаны і схоплены паўстанцамі, якія ўчынілі над ім жорсткую расправу, а потым выставілі цела на ўсеагульны агляд у гандлёвым цэнтры ў Місураце.
25-га кастрычніка 2011-га яго разам з сынам Мутасімам і міністрам абароны пахавалі цішком у Лібійскай пустэльні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадафі тайна пахаваны