Пра гэта паведаміла грузінская амбудсмэнка Ніно Ломджарыя. Таксама стала вядома, што Саакашвілі патрабуе сустрэчы з украінскім консулам у Грузіі.
Былога прэзыдэнта Грузіі арыштавалі сёньня пасьля таго, як ён вярнуўся на радзіму. Супраць Саакашвілі ў Грузіі вынесеныя прысуды па крымінальных справах.
Тым часам грузінская пракуратура паведамляе, што ўкраінскае грамадзянства не перашкодзіць Саакашвілі адбываць тэрмін у Грузіі. Пытаньне аб экстрадыцыі ва Ўкраіну, як паведамляе ведамства, не разглядаецца.
Пра затрыманьне Саакашвілі паведаміў раней сёньня прэм'ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі.
«У нашых праваахоўных структураў загадзя была інфармацыя пра яго перамяшчэньні — ад Украіны да Грузіі», — сказаў прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міхаіл Саакашвілі заявіў, што вярнуўся ў Грузію, дзе ён прыгавораны да двух турэмных тэрмінаў